4 чэрвеня ў Мінску прайшоў 4-ы фестываль "Твае таленты так патрэбны планеце", арганізаваны актрысай тэатра і кіно, грамадскім дзеячам, амбасадарам дружбы і развіцця інклюзіўнай дзіцячай творчасці ў Расіі і Беларусі Яўгеніяй Караткевіч. Фестываль дае магчымасць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі развіваць свае навыкі, знаходзіць новых сяброў, ён прывівае любоў да мастацтва. На сцэне дзеці са слабым слыхам і глухія дзеці выступілі разам з вядомымі артыстамі і выканалі песні на мове жэстаў.
На здымку: у час мерапрыемства.