24 мая ў Мінску адбылося ўрачыстае шэсце ў гонар Дня славянскага пісьменства і культуры. Мерапрыемства пачалося каля Святадухаўскага кафедральнага сабора і завяршылася на Мінскім замчышчы. Перад шэсцем у Святадухаўскім кафедральным саборы прайшла літургія.
На здымку: у час шэсця.