10 снежня ў Мінску праходзіць пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання. Перад пачаткам пасяджэння старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка азнаёміўся з выстаўкай "Усё лепшае - беларускае", якая прымеркавана да Года якасці і прадоўжыцца да 24 снежня. На здымку: у час пасяджэння.
