У 5-й гарадской клінічнай бальніцы павіншавалі і перадалі падарункі мамам, якія нарадзілі ў Дзень горада. Усяго ў сталіцы 13 верасня на свет з'явіліся 47 малышоў: 30 хлопчыкаў і 17 дзяўчынак. Да віншаванняў далучыўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па горадзе Мінску Юрый Фралоў. Акцыя праходзіць і ў іншых установах аховы здароўя сталіцы.На здымку: памочнік Прэзідэнта - інспектар па горадзе Мінску Юрый Фралоў у час віншавання маладых мам.
