21 мая ў Мінску пад старшынствам упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандра Румака адбылося пасяджэнне Кансультатыўнага міжканфесійнага савета. Перад пачаткам пасяджэння ўдзельнікі ўсклалі кветкі да мемарыяла ахвяр Шталага-352 і азнаёміліся з экспазіцыяй музея подзвігу савецкіх ваеннапалонных-вязняў пры храме Узвіжання Крыжа Гасподняга.
На здымку: у час пасяджэння.