12 сакавіка ў Мінску адбылося канчатковае размеркаванне выпускнікоў БДМУ з удзелам міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева. Вядучая медыцынская ВНУ краіны ў бягучым годзе выпускае 807 спецыялістаў, з іх 490 навучаліся на бюджэтнай аснове, у тым ліку 244 - на падставе мэтавага набору. Астатнія 317 выпускнікоў навучаліся на пазабюджэтнай аснове.
На здымку: міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у час размеркавання выпускнікоў.