
31 студзеня прайшло пашыранае пасяджэнне савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў "Вынікі работы за 2022 год. Вызначэнне напрамкаў развіцця адвакатуры на 2023 год". У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Вярхоўнага Суда, Міністэрства юстыцыі, пракуратуры, Беларускай натарыяльнай палаты і інш. Удзельнікі абмеркавалі мерапрыемствы па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця адвакатуры ў гэтым годзе, задачы вучэбна-метадычнага цэнтра і планы дзейнасці створанай у канцы 2022 года камісіі па этыцы.
На здымку: падчас мерапрыемства.