18 кастрычніка ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання рэспубліканскага конкурсу "Моцная сям'я - моцная дзяржава" прайшла ў час круглага стала ў прэс-цэнтры "Дома прэсы". Усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 80 работ ад 79 рэдакцый СМІ. У намінацыі "Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ" пераможцам стаў калектыў рэдакцыі візуальнай інфармацыі БЕЛТА.
На здымку: дыплом калектыву рэдакцыі візуальнай інфармацыі БЕЛТА