Тыграня з пашкоджанай лапкай, знойдзенае ў лістападзе мінулага года на дарозе ў Хабараўскам краі, назвалі Сіндбад. У Мінскім заапарку 31 ліпеня прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы новага гадаванца. У заапарку для тыграняці створаны камфортныя ўмовы: вялікі вальер, штучная скала з пляцоўкай для адпачынку, убудаваны вадаспад, прытулак. Устаноўлена камера, якая дазваляе кругласутачна назіраць за гадаванцам.
На здымку: амурскі тыгр.