4 красавіка ў Беларусі праходзяць выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання. Члены Савета Рэспублікі выбіраюцца ад кожнай вобласці і горада Мінска дэпутатамі мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Ад кожнай вобласці і горада Мінска выбіраюцца па восем членаў. У Барысаве адбылося пасяджэнне дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Мінскай вобласці, у якім прыняло ўдзел 400 дэпутатаў раённых і Жодзінскага гарадскога Саветаў. Выбары членаў Савета Рэспублікі праводзяцца пры тайным галасаванні.
На здымку: у час пасяджэння.