У Мазыры поўным ходам прадаўжаюцца работы па рэканструкцыі моста цераз раку Прыпяць на аўтадарозе Р-131 Калінкавічы - Мазыр. Мост даўжынёй больш за 920 м пабудаваны ў 1958 годзе. У канцы 2023 года пачалася яго маштабная рэканструкцыя, пасля якой у тым ліку зменяцца габарыты моста - ён стане шырэйшым на 3 м. Рух па рэканструюемым мосце плануюць адкрыць не пазней за 7 лістапада 2025 года.
На здымку: мост у Мазыры.