4 красавіка стартаваў адкрыты кубак Беларусі па дзюдо, адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь сярод змешаных каманд на прызы папячыцельскага савета ГА "Беларуская федэрацыя дзюдо" (мужчыны і жанчыны). Спаборніцтвы праходзяць у магілёўскім СК "Алімпіец" з 4 па 6 красавіка.
На здымку: у час спаборніцтваў.