Сцяг Аўторак, 2 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:34 13 снежня 2022

У Магілёве рыхтуюць да адкрыцця казачны дом Дзеда Мароза

У Магілёўскім эколага-біялагічным цэнтры супрацоўнікі разам з калегамі з установы дадатковай адукацыі "Шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю "Юнацтва" рыхтуюць не проста рэзідэнцыю Дзеда Мароза, а цэлы дом з кухняй, святліцай Снягурачкі і сапраўдным казачным музеем. Прастора на вуліцы таксама будзе задзейнічана: калі надвор'е будзе добрым, тут будуць праходзіць актыўныя зімовыя гульні, знаёмства з Лесуном і Бабай Ягой. Першых гасцей казачная рэзідэнцыя прыме 20 снежня. Працаваць яна будзе да 7 студзеня.

На здымку: у казачнай рэзідэнцыі Дзеда Мароза.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі