Сцяг Аўторак, 2 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:00 28 кастрычніка 2021

У Магілёўскай вобласці ідзе фарміраванне стабфонду плодаагародніннай прадукцыі

У Магілёўскай вобласці плануецца закласці фонд сельскагаспадарчай прадукцыі для забеспячэння жыхароў рэгіёна ў міжсезонны перыяд на ўзроўні мінулага года. Стабфонд будзе сфарміраваны ў лістападзе гэтага года. Удзел у закладцы прымаюць 11 суб'ектаў гаспадарання - як дзяржаўныя прадпрыемствы, так і сялянска-фермерскія гаспадаркі. У іх ліку - ААТ "Фірма "Кадзіна" і сялянская фермерская гаспадарка Васіля Зайцава Магілёўскага раёна, ААТ "Рассвет імя К.П. Арлоўскага" Кіраўскага раёна. Ва ўсіх гэтых сельскагаспадарчых арганізацыях створаны неабходныя ўмовы, каб на ўвесь перыяд захоўвання і рэалізацыі агародніна і садавіна не страчвалі таварнага выгляду і смакавых якасцей.

На здымку: інжынер сялянскай фермерскай гаспадаркі Васіля Зайцава Міхаіл Горкі з пекінскай капустай.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі