У Гродзенскім раёне збіраюць ураджай яблыкаў. У садах СВК "Прагрэс-Верцялішкі" кіпіць работа. Плошчы яблыневага саду ў гаспадарцы - 138 га, 65 га з іх - пладаносны сад, усё астатняе займаюць маладыя дрэвы. Штодзённа мясцовыя садаводы збіраюць прыкладна ад 35 да 40 т яблыкаў, частка з сабранага ўраджаю ідзе адразу на рэалізацыю. І асноўная частка, вядома, ідзе на закладку для захоўвання, якую ў далейшым будзем рэалізоўваць альбо па дагаворах прамой пастаўкі, альбо па дагаворах стабілізацыйных фондаў.На здымку: яблыкі.
