Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:06 11 чэрвеня 2019

У Гродзенскай вобласці рух па чатырох палосах адкрыты на чарговым участку трасы М6

10 чэрвеня адбыўся тэхнічны пуск транспарту па чатырох палосах абноўленага 37-кіламетровага ўчастка трасы М6 Мінск-Гродна ад Ліды да скрыжавання ў раёне прыпыначнага пункта "Смалярня" ў Шчучынскім раёне. На мінулым тыдні рух быў адкрыты на 30-кіламетровым участку трасы ад Іўя да Ліды. Такім чынам на ўсёй працягласці трасы М6 у Гродзенскай вобласці транспарт сёння рухаецца па чатырох палосах.

На здымку: абноўлены ўчастак трасы М6.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі