Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:36 12 красавіка 2021

У Гродне ў Дзень касманаўтыкі запусцілі копію касмічнага карабля "Усход-1"

Святкаваць Дзень касманаўтыкі ў незвычайным фармаце - запускамі копій касмічных караблёў і мадэлей ракет - даўняя традыцыя ракетамадэлістаў Гродзенскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці. У бягучым годзе ў гонар 60-годдзя з дня першага палёту чалавека ў космас запушчана копія карабля "Усход-1".

У імправізаваны касмадром ператварылася роўнае поле ў прыгарадзе Гродна, дзе і раней часта праводзіліся спаборніцтвы па ракетамадэльным спорце. Адбыліся таксама запускі шоу-мадэлей і спартыўных мадэлей ракет, вырабленых удзельнікамі гуртка.

На здымку: падчас запуску ракет.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі