Віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі ад старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка 7 мая прымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Калеснікаў. Таксама павіншаваць ветэрана сабраліся прадстаўнікі ўлады, гродзенская моладзь, школьнікі, калегі-ветэраны і ваеннаслужачыя. У памяць аб урачыстым дні ветэран Уладзімір Калеснікаў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і ваенны камісар Гродзенскай вобласці Вячаслаў Раманенка разам высадзілі ў двары дома маладое дрэўца, побач з якім ужо ўстаноўлена памятная таблічка.
На здымку: ветэран ВАВ Уладзімір Калеснікаў.