У Гродне ў гандлёвым цэнтры Trinity адкрылася фотавыстава БЕЛТА"Суверэнная Беларусь".
На выставе Беларускага тэлеграфнага агенцтва, якая падарожнічае па краіне, прадстаўлены 100 здымкаў фотакарэспандэнтаў арганізацыі. Кожная з фатаграфій адлюстроўвае дасягненні Сінявокай у розных сферах: сельскай гаспадарцы, прамысловасці, медыцыне, адукацыі, культуры, навуцы і тэхналогіях. Экспазіцыя ўключае ўсе галіны беларускай народнай гаспадаркі і іх поспехі за 30 гадоў.
На здымку: у час работы выставы.