Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:27 07 кастрычніка 2022

У Гомельскім раёне праходзіць абласны злёт атрадаў юных сяброў міліцыі

У Гомельскім раёне ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры праходзіць абласны злёт атрадаў юных сяброў міліцыі. Злёт праводзіцца з мэтай удасканалення форм і метадаў грамадзянска-патрыятычнага і прававога выхавання моладзі, замацавання неабходнага мінімуму прававых ведаў вучняў і навучання асновам бяспечных паводзін, дзеянняў у экстрэмальнай сітуацыі. Удзельнікамі злёту сталі больш за 200 дзяцей з усіх раёнаў Гомельскай вобласці. Арганізатарамі злёту стала галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

На здымку: у час урачыстага адкрыцця злёту і правядзення спаборніцтваў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі