У Гомельскім раёне каля в. Барок пачалі мантаж апор будучага аўтамабільнага моста цераз раку Сож, які ўзводзіцца паралельна з існуючым. Рух па ранейшым мосце быў закрыты ў жніўні 2018 года па аварыйным прычынах.
Для новага моста будзе зманціравана восем апор, вышыня кожнай - 15 м. Работы выконваюцца сіламі трох мостабудаўнічых упраўленняў, МБУ №1 (Магілёў), МБУ №2 (Мінск) і МБУ №4 (Гомель) адначасова з двух берагоў ракі.
На здымку: на будаўніцтве новага моста спецыялісты працуюць кругласутачна і без выхадных