
У Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці падрыхтавалі выставу - прэзентацыю нематэрыяльных культурных каштоўнасцей "Жывая спадчына Гомельшчыны". Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці маюць статус нацыянальнай і сусветнай культурнай спадчыны.
Выставачны праект прызнаны лепшым па выніках правядзення ў 2021 годзе рэспубліканскага конкурсу культурных праектаў патрыятычнай тэматыкі. Сярод 13 нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека - каляндарныя абрады, сакральныя традыцыі, песенныя стылі, традыцыі рамёстваў і промыслаў.
На здымку: падчас выстаўкі.