Пытанне аб выбранні дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых Саветаў дэпутатаў Гомельскай вобласці стала асноўным у парадку сесіі абласнога Савета дэпутатаў 9 красавіка. У пасяджэнні прыняў удзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў. Выбрана 55 дэлегатаў ад паўднёва-ўсходняга рэгіёна: 11 - ад Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, па 22 - ад раённых, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў і ад Саветаў пярвічнага ўзроўню. Гэта прадстаўнікі розных галін народнай гаспадаркі, прафесій і ўзростаў.
На здымку: у час пасяджэння.