У Гомелі 6 лістапада адбылося адкрыццё доўгачаканага аб'екта - пешаходнага моста па вуліцы Баўмана. На мосце з'явіліся архітэктурныя фішкі - бронзавыя рысі, назіральныя вокны, дынамічная падсветка і іншыя цікавыя дэталі. У цёмны час сутак падсвечвацца будзе не толькі цэнтральная арка, але і поручні. Працягласць моста складае 243 м. На здымку: у час цырымоніі адкрыцця моста.
