У Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
МУС у Гаранях праходзіць асноўны этап кваліфікацыйных выпрабаванняў на
права нашэння чорнага берэта. На старт выйшлі 111 супрацоўнікаў розных падраздзяленняў МУС, у тым ліку
сем дзяўчат. Сярод удзельнікаў не толькі байцы АМАП, але і супрацоўнікі
ППСМ, ДАІ і іншых падраздзяленняў, а таксама курсанты Акадэміі МУС.
На здымку: у час марш-кідка.