11 кастрычніка ў Чавусах стартавала адкрытае першынство Магілёўскай вобласці па летнім біятлоне. Спаборніцтва арганізавана сярод юнакоў і дзяўчат 2008-2013 гадоў нараджэння. У праграме - гонка без стральбы і гонка са стральбой па ўзростах, дуэльная стральба старэйшай групы з удзелам Дзінары Смольскай - выпускніцы чавускай школы і алімпійскай чэмпіёнкі залатой эстафетнай гонкі ў Пхёнчхане-2018.
На здымку: у час спаборніцтваў.