Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:52 13 жніўня 2020

У Бялынічах да Дня беларускага пісьменства адкрыюць новы будынак музея

У Бялынічах да Дня беларускага пісьменства адкрыюць новы будынак раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. У ім з'явіцца зала духоўнасці, цэнтральным экспанатам якога стане фрэска "нясенне крыжа", або "Узыходжанне на Галгофу". Яе ў канцы 70-х гадоў мастак-рэстаўратар Юрый Маліноўскі разам з калегамі выратавалі з разбуранага манастыра кармелітаў у Бялынічах. Пазней ён жа займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй твора мастацтва, а цяпер размяшчае фрэску ў новым музеі.

На здымку: мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі