Асфальтавае пакрыццё ва ўмовах беларускай зімы разбураецца. Пакуль беларусы радуюцца надыходу вясны, для дарожных службаў надыходзіць час маштабнай работы над пашкоджаннямі, пакінутымі суровымі халадамі. Выбудавана шматузроўневая сістэма кантролю за станам вуліц і маставых збудаванняў. У 2026 годзе маштабныя работы дарожнага абнаўлення ахопяць больш як 5,2 тыс. км дарожнай сеткі краіны. У планах - абнаўленне 1853 км рэспубліканскіх трас і больш як 3,3 тыс. км мясцовых дарог. Асаблівую ўвагу ўдзеляць рэгіёнам. Ключавым тэхналагічным рашэннем стане выкарыстанне цэментабетону на самых загружаных выездах з Мінска, што гарантуе даўгавечнасць дарог ва ўмовах усё большага трафіка.На здымку: у час ямачна-рамонтных работ у Мінску.
