Беларускія ВНУ 27 чэрвеня пачалі прыём дакументаў у абітурыентаў-мэтавікоў. Прыёмная кампанія для гэтай катэгорыі прадоўжыцца па 2 ліпеня ўключна. Усяго ў бягучым годзе зацверджана больш за 5,6 тыс. мэтавых месцаў.
На здымку: у час прыёму дакументаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.