Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:02 18 лістапада 2025

У Беларусі амаль 4 тыс. ІП перарэгістраваліся ў юрыдычныя асобы

У Беларусі амаль 4 тыс. ІП перарэгістраваліся ў юрыдычныя асобы З 1 студзеня 2026 года для ІП будуць закрыты віды дзейнасці, не ўключаныя ў рэестр. У дапамогу - спрошчаны механізм перарэгістрацыі ў камерцыйную арганізацыю з захаваннем усіх дакументаў, сертыфікатаў, дазволаў. З моманту прыняцця закона аб прадпрымальніцкай дзейнасці амаль 4 тыс. ІП перарэгістраваліся ў юрыдычныя асобы. Дар'я Арташчук з Брэста яшчэ ў 2024 годзе скарысталася сістэмай пераходу і цяпер кіруе ТАА - яе кампанія займаецца выпечкай медавікоў. Дзякуючы іншаму статусу адкрыліся новыя магчымасці: пашырыўся аптовы продаж і вытворчыя плошчы (больш за 100 кв.м), павялічылася колькасць супрацоўнікаў і выручка. У планах арганізацыі - пашырэнне геаграфіі продажаў.

На здымку: Дар'я Арташчук у час работы з дакументамі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі