Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:48 22 сакавіка 2024

У Беларусі аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь

У Беларусі аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь 22 сакавіка, у дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі, у мемарыяльным комплексе "Хатынь" ускладаюць вянкі да Вечнага агню ад афіцыйных дэлегацый і працоўных калектываў, замежных гасцей. Вёску Хатынь гітлераўцы спалілі разам са 149 жыхарамі (з якіх 75 дзяцей) 22 сакавіка 1943 года. На месцы вёскі ў памяць аб загінулых створаны мемарыяльны комплекс "Хатынь". Рашэнне аб будаўніцтве мемарыяла было прынята ў 1966 годзе. Урачыстае адкрыццё комплексу адбылося 5 ліпеня 1969 года. Успамінаючы Хатынь, беларусы ўспамінаюць тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На здымку: у час цырымоніі ўскладання.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі