На сустрэчы абмяркоўваліся грамадска-палітычныя пытанні. У цэнтры ўвагі была тэма бягучай электаральнай кампаніі, бо сёння ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў. Таксама спікеры гаварылі са студэнтамі пра важнасць сям'і, правільнага выхавання дзяцей, дакладнага жыццёвага выбару і расстаноўкі прыярытэтаў. Тэма выхавання асабліва актуальна для студэнтаў БДПУ як будучых педагогаў. З моладдзю размаўлялі аналітык БІСД Аляксей Аўдонін і кіраўнік цэнтра чалавечага развіцця і дэмаграфіі ДНУ "Інстытут эканомікі НАН" Настасся Баброва.
На здымку: у час "Заліковай размовы".