16 мая ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі (БДАА) прайшла гісторыка-патрыятычная сустрэча "Іх імёны ўвайшлі ў гісторыю авіяцыі Беларусі", прысвечаная подзвігу Мікіты Куканенкі і Андрэя Нічыпорчыка, якая адбылася ў рамках праекта БДАА "Беларусь авіяцыйная". Спікерамі выступілі калегі лётчыкаў са 116-й гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай штурмавой авіяцыйнай базы і іх настаўнікі з Ваеннай акадэміі Беларусі.
На фота: у час сустрэчы.