У Дзень інвалідаў, які адзначаецца 3 снежня, у Бабруйскім сацыяльным пансіянаце "Каменка" пачаўся рэспубліканскі форум "Сацыяльнае абслугоўванне - інструмент сацыяльнай інклюзіі". У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з работай установы, абмеркаваць вынікі ўкаранення навацый і іншых дасягненняў у галіне сацыяльнага абслугоўвання і намеціць прапановы па далейшым развіцці сферы сацыяльных паслуг як інструмента сацыяльнай інклюзіі.На здымку: у час наведвання сацыяльнага пансіяната "Каменка".
