Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:18 11 снежня 2019

Тытул "Студэнт года - 2019" заваявала прадстаўнік Баранавіцкага дзяржуніверсітэта

Тытул "Студэнт года-2019" заваявала студэнтка 4-га курса факультэта славянскіх і германскіх моў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дар'я Паўлоўская.

Другое месца ў рэспубліканскім конкурсе заняў студэнт 4-га курса агранамічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Арцём Несцярук. Ён жа стаў пераможцам у намінацыі "Студэнт года анлайн".

На трэцім месцы студэнт 2-га курса факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Кірыл Громаў.

Фінал конкурсу прайшоў 10 снежня ў Мінскім дзяржаўным палацы культуры, у ім прынялі ўдзел дзесяць лепшых студэнтаў краіны. Праект арганізаваны БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

На здымку: Дар'я Паўлоўская

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі