Камбайнера і вадзіцеля ААТ "Васілішкі", якія намалацілі першую тысячу тон збожжа новага ўраджаю, ушаноўвалі ў полі. У гаспадарцы збіраюць з палёў азімую пшаніцу. На адным участку працуюць перадавікі - камбайнер Дзмітрый Тарасевіч і вадзіцель Дзмітрый Савіцкі, чые вынікі 1215 т і 1592 т адпаведна. На сённяшні дзень у гаспадарцы ўбралі 31 працэнт плошчаў.
На здымку: старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч у час ушаноўвання камбайнера ААТ "Васілішкі" Дзмітрыя Тарасевіча.