Хакейнае "Дынама" ў "Мінск-Арэне" правяло для балельшчыкаў цырымонію закрыцця сезона-2024/25. Для закрыцця сезона сталічны клуб арганізаваў конкурсы майстэрства для
ігракоў, а таксама выставачны матч. Разам з хакеістамі на лёд выйшлі
члены трэнерскага штаба і кіруючага складу клуба, "зубры" падзяліліся на
каманды "Дынама-1" (блакітныя) і "Дынама-2" (чорныя). Перамогу ў гульні
з лікам 11:9 атрымала першая каманда, дублямі за якую вызначыліся
Мікалай Лукашэнка і Дзмітрый Баскаў. Пасля заканчэння матчу адбылася цырымонія ўзнагароджвання лепшых ігракоў мінулага сезона.
На здымку: у час матчу.
