
7 чэрвеня ў Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2022 годзе. Лаўрэатамі сталі 11 арганізацый, 14 - пацвердзілі званне лаўрэата паўторна. Пераможцы прадстаўляюць машынабудаўнічую, транспартную, энергетычную, фармацэўтычную, хімічную, будаўнічую, харчовую галіны, а таксама ўстановы адукацыі і навукі. Таксама былі ўручаны нагрудныя знакі "Лідар якасці", узнагароджаны пераможцы конкурсаў "Лепшы менеджар па якасці" і "Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці".
На здымку: прэмія ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2022 года прысуджаецца ваўкавыскаму ААТ "Беллакт".