17 мая ў рамках Дня піянерскай дружбы каля стэлы "Мінск - горад-герой" адбылася цырымонія развітання з піянерскім гальштукам, на якой 50 лепшых піянераў сталіцы аддалі развітальны салют лідару піянерыі Беларусі і папоўнілі рады Саюза моладзі, атрымаўшы значок і маладзёжны білет. Пасля мерапрыемства ўдзельнікі ўсклалі кветкі.
На здымку: у час мерапрыемства.