ЦВК Беларусі зарэгістравала 56 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. У
адпаведнасці з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па
падрыхтоўцы і правядзенні выбараў членаў Савета Рэспублікі ў перыяд з 12
па 21 сакавіка адбыліся сумесныя пасяджэнні прэзідыумаў мясцовых
саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
і адпаведных выканаўчых камітэтаў, на якіх вылучана па восем кандыдатаў
у члены Савета Рэспублікі ад кожнай вобласці і горада Мінска. ЦВК праверыла адпаведнасць парадку вылучэння, склала аб гэтым
заключэнне.
На здымку: у час пасяджэння.