
Драўляны храм пабудаваны ў 1818 годзе і мае пірамідальна-цэнтрычную кампазіцыю, якая складаецца з пяці зрубаў, пастаўленых па крыжы, з вежай-званіцай над уваходам. У народзе царкву Святога Мікалая называюць з-за крэну "Пізанская царква". Ніводны з шасці купалаў не глядзіць вертыкальна ў неба, чаму садзейнічала рэканструкцыя з заменай фундамента ў 1956 годзе і асаблівасці пры будаўніцтве.
Царква Святога Мікалая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ўключана ў шэраг турыстычных маршрутаў.
На здымку: царква Святога Мікалая ў Кажан-Гарадку Лунінецкага раёна.