Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:25 17 сакавіка 2023

Тры пакаленні Масленікавых - адна з самых вядомых у краіне мастацкіх дынастый

Родапачынальнік дынастыі Павел Васільевіч Масленікаў - народны мастак Беларусі, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё айчыннага выяўленчага мастацтва. Дзеці і ўнукі прадоўжылі справу народнага мастака. Творы вядомага беларускага пейзажыста Уладзіміра Пятровіча Масленікава ёсць ва ўсіх асноўных музеях нашай краіны. Яны ўпрыгожваюць сцены ў будынку Саўміна, Палаца Незалежнасці, многіх атэляў сталіцы. Праз некалькі дзесяцігоддзяў яго сын Павел, названы ў гонар знакамітага дзеда, таксама вырашыў ісці па пратаптанай дарожцы. А калі Кацярына, праўнучка знакамітага жывапісца, перамагла ў рэспубліканскім адкрытым мастацкім конкурсе, дзе ўдзельнічалі школьнікі з усёй Беларусі, стала відавочна, што і яна прадоўжыць сямейную традыцыю. Усім тром пакаленням Масленікавых удалося перадаць праз пейзажы свае непаўторныя адчуванні пры судакрананні з жывой прыродай.

На здымку: Уладзімір і Павел Масленікавы за работай.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі