Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне стартавала з рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае". Шматтысячнае шэсце пачалося з Савецкай плошчы і аб'яднала гродзенцаў розных пакаленняў. Лёсы іх сем'яў розныя, але іх аб'ядноўваюць старонкі гісторыі, якія абпаліла Вялікая Айчынная вайна. Адразу пасля акцыі адбыўся мітынг і цырымонія ўскладання вянкоў. У цэнтры Гродна разгарнуліся арт-прасторы для дзяцей, выставы, тэматычныя пляцоўкі, майстар-класы, канцэрты розных калектываў і аркестраў.На здымку: у час мітынгу ў Гродне
