15 сакавіка школьнікам і гімназістам Віцебскай вобласці, якія вызначыліся ў вучобе і спорце, уручылі пашпарты на ўрачыстай цырымоніі ў рамках акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!". Пашпарты ў дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі - ва ўрачыстай абстаноўцы з рук старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна прынялі больш за 20 чалавек.
На здымку: вучні Опсаўскай сярэдняй школы Браслаўскага раёна Вераніка Данілава і Соф'я Стэфановіч.