У аэрапорце Крайні, які знаходзіцца недалёка ад горада Байканур, прызямліўся самалёт са сваякамі касманаўта "Раскосмасу" Алега Навіцкага і ўдзельніц касмічнага палёту беларусак Марыны Васілеўскай і Настассі Лянковай. Сваякі прыбылі ў аэрапорт на борце авіякампаніі "Белавія". Экіпаж 21-й экспедыцыі адправіцца на Міжнародную касмічную станцыю 21 сакавіка ў 16.21 па беларускім часе.
На здымку: у час прылёту.