29 мая кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Венгрыі Сяргей Алейнік і Петэр Сіярта праводзяць у Мінску двухбаковую сустрэчу. Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў пасяджэнні міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Абодва міністры з'яўляюцца яе сустаршынямі.
На фота: у час сустрэчы.