Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, у ходзе якога члены ўрада даюць адказы на пытанні парламентарыяў, праходзіць 20 чэрвеня ў Мінску. На пасяджэнні выступіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка з дакладам на тэму "Сацыяльная сфера як індыкатар якасці жыцця насельніцтва", а таксама была заслухана інфармацыя старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура аб выніках дзейнасці за 2023 год.
На здымку: у час пасяджэння.