Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:00 22 кастрычніка 2025

Створаны ўсе ўмовы для вучобы. Як функцыянуе Магілёўскі ліцэй МУС

Створаны ўсе ўмовы для вучобы. Як функцыянуе Магілёўскі ліцэй МУС Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй МУС функцыянуе з 1 верасня 2024 года. Гэта другая падобная ведамасная ўстанова адукацыі - першая функцыянуе ў Мінску. Ліцэй мае сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, неабходную для арганізацыі якаснага адукацыйнага працэсу. Навучэнцы пражываюць ва ўтульных памяшканнях спальнага корпуса ліцэя, забяспечваюцца бясплатным пяціразовым харчаваннем, форменным абмундзіраваннем. У ліцэй прыходзяць хлопцы з 7-га класа. У 2025 годзе ва ўстанове навучаюцца 193 ліцэісты, з іх 55 чалавек са шматдзетных сем'яў. Асноўная задача шматбаковага развіцця навучэнцаў - выхаванне іх сапраўднымі патрыётамі. Дзецям арганізуюць экскурсіі па музеях, памятных і знакавых мясцінах не толькі вобласці, але і краіны, яны ўдзельнічаюць у памятных мерапрыемствах. 21 кастрычніка ліцэй наведаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка.

На здымку: у час заняткаў у ліцэі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі