
Трэці рэспубліканскі тэатральны фестываль "Перамога" адкрыўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Фестываль пройдзе з 12 па 29 мая. У конкурснай праграме пакажуць 11
спектакляў з Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Мінска і Маладзечна.
Гледачы ўбачаць глыбокія, кранальныя і відовішчныя пастаноўкі
ваенна-патрыятычнай тэматыкі гэтага і мінулых тэатральных сезонаў. Адкрыў фестываль спектакль "Саня, Ваня, з імі Рымас" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатр імя Якуба Коласа з Віцебска.
На здымку: у час спектакля.