Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
08:58 12 лістапада 2018

Спартакіяда сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла ў Віцебску

Адкрытая абласная спартакіяда сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі сабрала ў Віцебску больш за 90 удзельнікаў. Спаборніцтвы, прысвечаныя Міжнароднаму дню інвалідаў, прайшлі 11 лістапада на базе Лядовага палаца Віцебска. Спартакіяда прайшла па шасці відах спорту: бочэ, фігурнае ваджэнне на калясках, настольны тэніс, дартс, шашкі і кальцакід. Удзельнікамі спаборніцтваў у гэтым годзе сталі спартсмены, якія прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні і асацыяцыі чатырох рэгіёнаў Беларусі. У іх ліку Віцебск і Віцебская вобласць, Гомель, Мазыр, Клімавічы, Бабруйск, Мінск і Магілёў.

Арганізатарамі турніру з'яўляюцца ўпраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.

На здымку: у час спартакіяды.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі